Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка - страница 38

Пераехаўшы жыць у вялікі дом за горадам, Дыгары і яго сям’я забралі з сабой дзядзьку Эндру, бо бацька Дыгары сказаў: “Мы мусім паспрабаваць утрымаць старога ад шкоды, і гэта несправядліва, што бедная Лэці заўсёды мусіць клапаціцца пра яго”. Дзядзька Эндру ніколі больш не спрабаваў аніякай магіі да канца свайго жыцця. Ён вывучыў урок і ў старым узросце стаў больш прыемным і менш эгаістычным чалавекам, чым раней. Але ён заўсёды любіў завесці гасцей у більярдны пакой і распавядаць ім гісторыі пра загадкавую лэдзі, замежную каралеўскую асобу, з якой ён ездзіў па Лондане.

— У яе быў д'ябальскі характар, — казаў ён. — Але яна была шалёна прыгожай жанчынай, сэр, шалёна прыгожай жанчынай.

notes

1

Бэстаблы — сям’я з прыгодніцкіх кніг ангельскай аўтаркі Эдзіт Нэсбіт.